Главная О художнике Статьи Проекты Работы Поэзия


Паланэзы зноў танчаць у Залессі, або да нацыянальнай спадчыны нарэшце спрабуюць падысці з сур’ёзных пазіцый.

4 – 5 верасня ў радавой сядзібе Агінскіх у Залессе Смаргонскага раёна прайшла Міжнародная канферэнцыя “Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і будучыня”. Перад пачаткам канферэнцыі быў адкрыты камень “Памяці роду Агінскіх” работы лідскага скульптара Рычарда Грушы.

Арганізатарамі Міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і будучыня» у радавой сядзібе Агінскіх – Залессі Смаргонскага раёна выступалі Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнае агенства па турызму і спорту, Смаргонскі райвыканкам.
Такое прадстаўніцтва арганізатараў сведчыць пра тое, што нарэшце дзяржава выказвае сур'ёзныя намеры заняцца гэтай справай. Пра сур'ёзнасць намераў сведчаць таксама падбор тэмаў канферэнцыі і склад удзельнікаў. Квінтэсэнцыяй канферэнцыі стала ідэя пра неабходнасць рэстаўрацыі гістарычных сядзібаў Беларусі і ўключэнне іх у сістэму культурнага турызму.
Залессе не выпадкова было выбрана месцам правядзення канферэнцыі. Аказваецца рэабілітацыя і ўключэнне ў чсістэму культурнага турызму сядзібы М. К. Агінскага разглядаецца ў якасці пілотнага праекту будучай нацыянальнай праграмы аднаўлення гістарычных сядзіб. Слаўнае імя Агінскага мусіць паслужыць Беларусі яшчэ раз. Паўночныя Афіны, як называлі сучаснікі сядзібу тварца паланэзаў, прызнаныя найбольш прыдатным для тога, каб пайсці ў авангардзе адраджэння бясконцай колькасці сядзібных і сядзібна-паркавых ансамбляў Беларусі. І хоць работы тут непачаты край, праведзенная канферэнцыя дала надзею, што да пачатку гэтай працы мы ўжо блізкія.

Сайт управляется системой uCoz