Главная О художнике Статьи Проекты Работы Поэзия


Успомнілі быліны пра Быліну

На пачатку жніўня ў Астраўцы прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю Янкі Быліны (Яна Семашкевіча). Імя гэтага каталіцкага святара мала вядома шырокай грамадскасці, яле яго ўклад у нацыянальную культуру важкі. Янка быліна на тэрыторыі Рэчы Паспалітай правіў богаслужэнні на беларускай мове. Па-беларуску напісаны яго байкі, вершы, быліны і п'есы.
Нарадзіўся Янка Быліна на Астравеччыне, у вёсцы Лакцяны, таму мясцовыя краязнаўцы Ганна Чакур і Алесь Юркойць шмат зрабілі для адраджэння добрай памяці слыннага земляка.
Каля Клюшчанскага касцёла, дзе хрысцілі Яна Семашкевіча, актывісты Грамадскага аб'яднання «Вільняр» устанавілі памятны знак. Яго зрабіў Лідскі мастак Рычард Груша.
У чытаннях бралі ўдзел краязнаўцы з Літвы, Беларусі і Польшчы. Дарэчы, Янка Быліна і пахаваны ў Польшчы, дзе ён памёр у 1956 годзе.

Сайт управляется системой uCoz