Главная О художнике Статьи Проекты Работы Поэзия


Дыплом Камісіі па справах ЮНЕСКА – лідскаму мастаку Рычарду Грушу


19 верасня 2002 г. у Лідскім гістарычна-мастацкім музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы лідскага мастака Рычарда Грушы “Радзіма Дамейкі вачыма мастака”.
У апошні час Рычард Груша вызначыўся важкім унёскам у беларускае мастацтва: гэта яго восьмая персанальная выстава за год. Рычард Груша спрычыніўся да справы ўшанавання Ігната Дамейкі ў яго 200-годдзе. Ім быў створаны памятны знак Ігнату Дамейку для в. Крупава, памятны знак Адаму Міцкевічу для Наваградка, помнік на магілу бацькі Ігната Дамейкі ў Міры. Гэты ўзнёсак быў належным чынам ацэнены. Падчас адкрыцця выставы старшыня Рэспубліканскай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны ўручыў Рычарду Грушу дыплом гэтай Камісіі.
Старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, які на выставе выступаў у якасці старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) уручыў Рычарду Грушу статут Рады з прапановай далучыцца да яе дзейнасці. Фактычна гаворка ідзе пра стварэнне ў Лідзе творчай майстэрні ІКАМОС.
На выставе прысутнічалі мастакі, прадстаўнікі ўлады і грамадкасці з Ліды, менска, Наваградка і Карэліч.
Яраслаў Грынкевіч.
25 верасня 2002 г.

Сайт управляется системой uCoz