Главная О художнике Статьи Проекты Работы Поэзия


Вялiкi лёс маёй Зямлi
Над нiвай, полем крочыць,
Над пахатнай раллёй
За працай людзей сочьщь.

Глядзiць на дзiуныя лясы.
Кахае шчыра, без нагоды,
Шануе лёс свае часы.
Але смуткуе з асалоды.

Cвaix сыноу зямля чакае.
Хвалюе вершамi братоў.
Вялiкiм талентам натхняе -
Змагацца будзем за сыноў.

Сыны прадоўжаць сёння справы,
Якiя мы распачалi,
Яны - здабытак для дзяржавы,
А заўтра - таленты Зямлi.

1.10.2002 г.

З вялiкай павагай да лёса
Я усхваляю свой талент, жыццё,
У сэрцы каханне да Бога,
Ад духа святога маё пачуццё.

У таямнiцы вясковай
Ад бацькоу дабрыню пераняу.
Шчасце у працы было цiтанiчнай,
Аб гэтым я марыу i вершы пiсау.

З першай сустрэчы далёкай
Я завiтау у мастацтва сваё.
Дарэчы, як усё мeнaвiтa цiкава,
Maiм сябрам стала яно.

У краявiдах мясцовых
Я хвалявауся, рос,
У першых творах зiмовых,
Я каханне сваё узнёс.

Аб сустрэчы я марыу цiкавай,
Аб жанчыне, якую жадаў,
Пад зоркай нябеснай i яркай,
З ёю кахауся i яе цалаваў.
21.01.2002 г.


ПРЫСВЕЧАНА МІЦКЕВІЧУ.

У таямнiчай зялёнай дубраве
Закахаўся Адам у Марылю
Дзе пташкi цудоўна спявалi
Санэтамi рамантычнага стылю.

Дзе словы блукалi
Як першыя мары,
Але толькi не зналi
Што шчасця няма там.

Але сэрца жадала
Да каханай у поле,
Дзе вянкi заплятала
Дзяўчына на воле.

Сярод кветак духмяных
На зялёным дыване,
Шчыра, моцна кахалi
У шумлiвай дубраве.

27.12.2001 г.

РАДЗІМА.

Дзiвосных краявiдау наваколле,
Маей Зямлi чароуны скарб.
Бацькоускi кут - тут наша доля,
Бо мабыць Бога на то воля.

Мясцiны гэтыя кахаць,
Па гаспадарску працаваць,
Каб не было бяды нiколi,
Абы зямля не чула болi.

З дзiцячым смехам на палетках,
Дзе людзi ў працы i зiмой, i ўлетку
Тут лёс бацькоускi - шанаванне -
Марам шчасце i спатканне.

Няхай званы ycix стагоддзяў
Аб лёсе нашым звоняць сёння
Бо мабыць Бога на то воля
Жыццё нялёгкае i доля.
Але прывабiла ты нас
З дзяцiнства - першы раз.
І назаусёды шчырасцю,
І чысцiнёй i мiласцю.
Твае вiдокi, краявiды
Запалi ў сэрцы на вякi
Мая Радзiма дарагая -
Як шчыра я цябе кахаю.


1997 г.


Якое шчасце для душы
Калi мастак жыве, кахае,
Малюе, пiша вершы
Хоць цяжкi лёс чакае.

Хвалюе сэрца мастака
І усё жывое сёння -
Натхняе бацькава зямля,
Якая мела столькi болi.

Haвeкі з лёсам па жыццi,
У мастацтве буду крочьщь
Шануюць гэтае сябры
За мэтай братцы сочаць.

9.02.2002 г.

ПЕСНЯ НАД ПОЛЕМ.

Ззяе над краем
Сонейка яснае,
Шчабеча над гаем
Шчасце дзiцячае.

Дзiуна спявае
Ужо наваколле,
Нас так кахае
Бацькава поле.

Шчыра ў вершы
Шануе цяпло,
Матулiны pукі -
Лёс наш, жыццё.

23.02.2002 г.

<<<Назад

ЯндексРеклама на ЯндексеПомощьСпрятать
Сфера
Сайт управляется системой uCoz