Главная О художнике Статьи Проекты Работы Поэзия


Прадпрымальнік і мастак

 

Першым пачуццём на адкрыцці выставы работ мастака і скульптара Рычарда ГРУШЫ было здзіўленне. Яно не пакідала і падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства, дзе віталі Рычарда Баляслававіча сябры, знаёмыя, прадстаўнікі розных устаноў, і пазней – пры знаёмстве з яго біяграфіяй, і ў час размовы.
Што ўвогуле адрознівае творчага чалавека ад звычайнага? Цяпер я гэта ведаю дакладна – уменне ў звычайным убачыць прыгажосць, і праз творы, вобразы данесці да яе і сваё разуменне таямніц свету да людзей. Усё сваё свядомае жыццё гэта і робіць Рычард Груша. А ён, дарэчы, нарадзіўся і вырас у в. Сцеркава, закончыў Бердаўскую сярэднюю школу – і застаўся працаваць у родным калгасе. Але яго цяга да мастацтва не засталася незащважанай. Напачатку была вучоба на курсах мастакоў-афарміцеляў пры Гродзенскім метадычным цэнтры народнай творчасці, пазней – на завочным аддзяленні Маскоўскага народнага ўніверсітэта мастацтваў на аддзяленні станкавага малюнка і жывапісу. І ўжо ў 1987 годзе Р. Груша пачынае займацца афармленнем дзіцячых садкоў у тэхніцы разьба па дрэву. У 1989 годзе ён стварыў сваю першую вялікую манументальную работу ў дрэве пад назвай “Сымон-музыка”, якая складаецца з дзвюх скульптур і якую цяпер магчыма пабачыць на тэрыторыі дзіцячага сада № 15.
Пазней гэты адароны чалавек стварае МП “Дызайн”, якое займаецца дабраўпарадкаваннем горада, тэрыторыі, сквераў. Помнік Францыску Срарыне (аўтарам якого з’яўляецца малады скульптар Валерый Янушкевіч) устаноўлены пры непасрэдным удзеле Р. Грушы. Сярод іншых вельмі значных яго работ па стварэнні каштоўнасцей горада я б назвала распрацоўку праекта і ўстаноўку памятнага знака-каменя ў гонар 2000-годдзя Хрысціянства.
А ў час адкрыцця выставы Р. Груша падарыў музею яшчэ адну сваю ўнікальную работу-скульптуру з дрэва – “Благаслаўленне Зямлі”. Аўтар яе па-філасоўскі адлюстраваў сваё імкненне да дабра і справядлівасці. Што яшчэ можна сказаць пра гэты дарунак? Тое, што раней гэта была звычайная таполя, якая расла па вул. Камуністычнай і трапіла да Р. Грушы, можна сказаць, выпадкова. Фантазія і майстэрства аўтара звычайную драўніну ператварылі ў цуд мастацтва. І на гэта яму спатрэбілася месяц, падкрэслю, не год, не два – месяц, і заўважу: вышыня скульптуры – 3,5 метры. Цяпер ёсць ў Рычарда Баляслававіча задума – ствараць скульптурную кампазіцыю з граніту “Сонечны гадзінік”, і таксама падарыць яго гораду. Перадумовы для гэтага такія: з 1993 года Р. Груша займаецца вывучэннем і апрацоўкай прыроднага каменя. На сённяшні дзень на чго прадпрыемстве ёсць тэхнічная база з тэхналагічным абсталяваннем, якая дазваляе апрацоўваць прыродны камень, прыдаваць яму вытанчаныя архітэктурныя формы. І гэта тэхналагічная аснашчанасць дазваляе ўвасабляць ідэі ў рэальнасць. І тут я ўзгадваю словы, якія выказаў начальнік аддзела культуры гарвыканкама Уладзімір Самсонаў, а ён назваў Р. Грушу “мецэнатам”. Увогуле, такое забытае вызначэнне і такое патрэбнае ў сённяшнім жыцці.
На выставе Рычар Баляслававіч чытаў свае вершы, галоўная тэма іх – любоў да радзімы, да роднага краю. Тут жа наведвальнікі музея з цікавасцю знаёміліся з яго малюнкамі, яны гэтак жа, як і вершы, сведчаць аб любові аўтара да прыроды, тутэйшых краявідаў. І гледзячы на гэтыя пейзажы, напісаныя, дарэчы, выключна з мясцовай “натуры”, бачыш непаўторнасць і каларытнасць мясцін, міма якіх у паўсядзенным жыцці раўнадушна праходзім. Гэтыя малюнкі валодаюць магічнай сілай – іх няяркія фарбы супакойваюць.
– Дык хто ж Вы ў душы, кім адчуваеце сябе больш па прызванню – прадпрымальнікам, скульптарам, мастаком ці паэтам?7 – пытаю ў Р. Грушы.
– Больш мастаком, – адказвае.
На выставе побач з Рычардам Баляслававічам былі яго жонка Ірына Іванаўна і сын Антон. Дарэчы, Антон у апошні час вельмі захапіўся маляваннем, і ў яго першых эскізах ёсць пачуцці і думкі. Трэба думаць: адоранасцю ён паўторыць бацьку.

Сайт управляется системой uCoz