Главная О художнике Статьи Проекты Работы Поэзия
13
ліпеня 2003 года ў капліцы Св. Барбары на лідскіх каталіцкіх могілках асвечана
мемарыяльная дошка ў памяць трох ксяндзоў з парафій Лідскага павету, расстраляных
царскімі карнікамі за ўдзел у паўстанні 1863 года.
Першым пакараны смерцю быў жалудокскі вікары Станіслаў Ішора. 8 сакавіка 1863
г., калі ў Жалудок прыбыў аддзел Людвіка Нарбута ён зачытаў у касцёле маніфест
паўстання і пайшоў капеланам у аддзел Нарбута. Калі карнікі арыштавалі пробашча,
Ішора здаўся расейскім вайсковым уладам. Пасля следства ў Вільні атрымаў
5 гадоў катаргі, але Мураўёў, які прыбыў на пасаду генерал-губернатара 26.05.1863
г., замяніў катаргу на растрэл. Ішчора быў растраляны 3.06.1863 г. на Лукішках
у Вільні. Праз два дніна Лукішках быў расстраляны ваверскі пробашч Раймунд Земацкі.
Ішчолнскі пробашч Адам Фалькоўскі быў растраляны ў Лідзе 24 чэрвеня 1863 г.
Акрамя гэтых ксяндзоў Лідскі павет даў паўстанню Юзафа Гарбачэускага, вікарыя
з Эйшышак, капелана аддзела Людвіка Нарбута, Яна Кажанёўскага з Новага Двара,
якому смяротную кару цар замяніў на 12 гадоў катаргі, Ануфры Сурвіда, 12 год
катаргі, Рамуальда Скібінскага, 8 гадоў катаргі, і многіх іншых, якія засталіся
менш вядомымі.
Мемарыяльная дошка
паўстаўлена намаганнямі Таварыства польскай культуры на Лідчыне начале з Аляксандрам
Колышкам, які мае асаблівыя адносіны да тога паўстання. Адзін з Колышкаў – Баляслаў
– кіраваў паўстаннем на Конвеншчыне і быў павешаны ў Вільні 28 траўня 1863 года.
Фундавалі мерапрыемства жыхары польскага горада Граева. Выканаў дошку Лідскі
скульптар Рычард Груша.
Мемарыяльная
дошка ў капліцы Св. Барбарыў
Лідзе. На дошцы герб паўстання (арол, Пагоня і анёл з мячом), а таксама
сімвал капланства (келіх і аплатка). |
Яраслаў Грынкевіч 16 ліпеня 2003 г.